Віцебскую плошчу Перамогі рыхтуюць да візіту Патрыярха Кірыла

Рэканструкцыя віцебскай плошчы Перамогі (нагадаем, яна распачалася сёлета ў траўні і выклікала вялікі рэзананс з-за знішчанага на ёй прыгожага парка) неўзабаве скончыцца. Зараз самы вялікі ў Беларусі і адзін з самых буйных у Еўропе пляц аздабляюць пліткай і гранітам. Потым – чарга за ўстаноўкай фантанаў і светадыёдных экранаў.
Будаўнікі трэста №9 абяцаюць, што плод іх працы павінен уразіць віцяблян. А “здача аб’екта ў эксплуатацыю” адбудзецца напярэдадні візіта ў абласны цэнтр Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла. Кіраўнік РПЦ 27 верасня прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця плошчы пасля рэканструкцыі.
У праграме яго візіта, як мы раней паведамлялі, сустрэча з моладдзю ў Летнім амфітэатры, асвячэнне закладнога камня на месцы аднаўлення Свята-Мікалаеўскага сабора, ускладанне кветак да мемарыяльнага крыжа на месцы гібелі 180 тысяч ахвяраў нацызму ў віцебскім канцлагеры, наведванне Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ