Вялікі жаночы футбол у Віцебску

Віцебская жаночая каманда па футболе “Універсітэт” 30 верасня правядзе ў сябе дома першы матч 1/16 фінала Лігі чэмпіёнаў. Згуляюць віцебскія дзяўчаты з нямецкім клубам “Дуйсбург-2001”.

У мінулым сезоне гэтая нямецкая каманда стала пераможцам апошняга ў гісторыі футбола розыгрыша Кубка УЕФА. Паўторная сустрэча пройдзе 7 кастрычніка ў Дуйсбургу.

Мацнейшы гэтага паядынка згуляе ў 1/8 фінала з пераможцам сустрэчы “Цюрых” (Швейцарыя) – “Лінчэпінг” (Швецыя). Матчы 1/18 фінала Лігі чэмпіёнаў запланаваны на 4 і 11 лістапада. Сустрэчы 1/4 розыгрышу павінны прайсці 10 і 17 сакавіка, паўфіналы – 10 і 17 красавіка. Фінал пройдзе 20 траўня ў Мадрыдзе.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ