У Віцебску адкрыўся беларускі піўны рэстаран
На праспекце Перамогі, 1 у Віцебску (паблізу з галоўным корпусам ВДУ) на днях адчыніў дзверы новы піўны рэстаран. Установа называецца незвычайна – “Лямус”. Гэта старое беларускае слова азначае сялянскі двухпавярховы драўляны будынак, на першым паверсе якога захоўваліся прадукты і гаспадарчы інвентар, а на другім – сена.
Сенавала тут, канешне ж, няма. Затое ёсць дзяўчаты-афіцыянткі ў прыгожых беларускіх строях. Інтэр’ер – а-ля беларуская хатка з печкай і плятнём перад уваходам. Кошты тутэйшыя нам падаліся прымальнымі. Беларускіх прысмакаў у меню пакуль што няма, аднак абяцаюць, што нацыянальнымі стравамі тут абавязкова будуць частаваць.
Рэстаран разлічаны на 70 месцаў. У наступным годзе ў “Лямусе” будуць варыць сваё піва – тут плануюць адкрыць уласную піваварню вытворчасцю 300 літраў у суткі.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
21/жнівень/2009 у 16:17
Хорошая новость. Надо сходить. Надеюсь пиво будет не по 10.000 за бокал?
21/жнівень/2009 у 20:58 1
Самае месца такой установе побач з універсітэтам. Цяпер там будуць замочвацца ўсе сесіі, а выкладчыкі будуць зазіраць туды, каб паслухаць плёткі пра сябе
21/жнівень/2009 у 22:43 2
паяц номер 2. не верю что в таком месте и с таким внешним видом что-то нормальное открыли. да еще "беларуских стравау пакуль няма" еще больше не радует.
я надеялся хоть что-то цивильное взамен убогой-преубогой университетской столовой откроют...
все равно ради любопытства туда в сентябре много студентов зайдет.
только надежды остаются на то что заведение будет цивильным и сможет превратиться в действительно вгушный ресторанчик для неформальных бесед.
хотя скорее всего это будет очередным местом для дешевых пьянок...
22/жнівень/2009 у 10:44 3
Зайдите туда сначала и посмотрите - очень уютное и приятное заведение. Паяц отдыхает.
9/Кастрычнік/2009 у 19:57 4
Отличный ресторанчик,толко прохладно немного, хочется расслабиться, но получается с трудом.По 5-ти бальной шкале(4 -)
19/Кастрычнік/2009 у 11:31 5
Шыкоўнае і вельмі прыемнае месца ў а ля народнымстылі. Пацешыў выбар гатункаў піва, хаця вось самаварнага так і не заўважыў. Да піваса не было рознай фастфуд-драбязы кшталту арахіса і чыпсаў, але з меню можна было знайсці што-небудзь смачна мясное ці гарачае ў тэму. Файна аздоблены посуд - з логамі Лямуса на кожнай глінянай талерцы. Рахунак прыносяць ў адмысловай скураной скрыначцы, чым шчыра трохі нават бянтэжаць з-за непрызвычаенасці. Ну і пакуль не так усё замусолена, зашмальцавана і т.д. і т.п. - пахне новым)))
Увогуле месца выдатнейшае, шчэ трэ даведацца як ў іх з бізнэс-лінчамі, а для вечаровых пасядзелак адно з найлепшым у горадзе над Дзьвіной.
28/снежань/2010 у 12:42 6
Выражаем глубочайшую благодарность всему обслуживающему персоналу Ресторана «Лямус» за безупречно организованный праздник — проведение корпоративного новогоднего вечера! Хотим отметить поваров за вкусно приготовленные блюда, официантов — за чуткое и внимательное обслуживание.
Особая заслуга администратора Иллоны Эдуардовны, ей отдельное спасибо за высоко профессиональную организацию работы всего персонала и, конечно же, Ваш шикарный интерьер, который так же располагает к отдыху. В общем всё сделано с Душой, всё прошло на высшем уровне!
От всей Души поздравляем Вас с Наступающим Новым Годом!!! Успехов Вам, процветания в Вашем труде и счастья в личной жизни!
С уважением, коллектив ЗАО «Медицинское предприятие Симург»