У Полацку з’явіўся помнік шалям

Да полацкіх помнікаў далучыўся яшчэ адзін, досыць незвычайны – у гонар шаляў. Новую садова-паркавую скульптуру ўстанавілі напярэдадні Дня работнікаў гандлю ў мікрараёне “Аэрафлот” каля крамы “Фридрихсхафен”.
На скульптуры – надпіс па-руску “Знай меру”. На адной чашы вагаў ляжаць прасвідраваныя гіркі, а да другой прымацаваны магніт у выглядзе падковы, тут жа знаходзіцца мяшок з нейкім сімвалічным таварам. Наверсе памятнага знака – герб Полацка. Ідэя помніка вагам належыць намесніку старшыні Полацкага гарвыканкама Сяргею Куксаву, а ажыццявіў яе мясцовы мастак Іван Іваноў.
Адметна, што гэта ўжо не першы помнік у Полацку, прысвечаны гандлю. Летась у прафесійнае свята работнікаў гандлю тут адкрылі помнік купцу.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ