У Віцебску апазіцыйная моладзь размаўляе з міліцыяй сцяжковым семафорам

18 ліпеня ў 15:00 пасярэдзіне маста імя Кірава ў Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Адказнасць за гэты акт узяла на сябе незарэгістраваная арганізацыя “Маладая Беларусь”. Па тэлефоне адзін з прадстаўнікоў гэтай групоўкі заявіў, што яны распачынаюць агульнагарадскую месяцовую кампанію пад назвай “Будзь моцны і нязломны”, якая накіраваная на тое, каб звярнуць увагу грамадскасці на ўціск, які аказвае на моладзевых актывістаў Віцебска начальнік упраўлення аховы правапарадку падпалкоўнік Ігар Скарыновіч.
18 ліпеня ў 15:00 пасярэдзіне маста імя Кірава ў Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг

18 ліпеня ў 15:00 пасярэдзіне маста імя Кірава ў Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ