Праваабаронцу пагражае два гады пазбаўлення волі

Набліжаецца да завяршэння судовы працэс супраць віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка, якога абвінавачваюць паводле артыкулу 130 ч.1 крымінальнага кодэксу “Распальванне міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці”.

Як паведамляе Радыё Свабода, пракурор Сяргей Селіханаў патрабуе для праваабаронцы двух гадоў пазбаўлення волі у калоніі агульнага рэжыму. Таксама пракурор настойвае на тым, што аргтэхніка, што была забраная з кватэры спадара Свеціка падчас ператрусу (кампутар, ноутбук, дзве друкаркі і сканэр) мусіць быць канфіскаваная, праданая праз дзяржгандаль, а пяць мільёнаў з выручаных грошай павінны быць пераданыя старшыні Віцебскай філіі СПБ Тамары Красновай-Гусачэнцы (яна падала супраць Леаніда Свеціка зыск пра кампенсацыю маральнага ўрону, сцвярджаючы, што пасля атрымання лістоў ад імя прафашысцкай арганізацыі РНЕ, у чым абвінавачваюць Свеціка, ў яе пагоршылся стан здароў’я). Астатнія грошы, што мяркуецца выручыць з продажу аргтэхнікі, мяркуецца выдаткаваць на аплату праведзеных следчых экспертыз.

Адвакат Леаніда Сьвеціка Павел Сапелка, а таксама шэраг пацярпелых, у прыватнасці, сябры КХП БНФ Ян Таўпыга і Ян Дзяржаўцаў, лічаць абвінавачванне праваабаронцы з распальванні міжнацыянальнай варожасці правакацыяй, а крымінальную справу – сфабрыкаванай. Спадары Таўпыга і Дзяржаўцаў перадалі ў суд заяву, падпісанную віцебскімі грамадскімі актывістамі, якія патрабуюць зняць абвінавачванні з Леаніда Свеціка.

На сёння ў абласным судзе прызначана апошняя прамова Леаніда Свеціка. Пасля гэтага суддзя Галіна Урбановіч мусіць вынесці прысуд.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ