Віцебск наведае Патрыярх Маскоўскі Кірыл

Чакаецца, што ўвосень нашу краіну наведае Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл. Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы павінен пабываць у трох беларускіх гарадах – Мінску, Полацку і Віцебску. У папярэдняй праграме візіту 25-28 верасня – сустрэчы з духавенствам і грамадскасцю Беларусі і правядзенне богаслужэнняў.
Падчас наведвання Свята-Еўфрасіньеўскага манастыра ў Полацку на свята Ўздвіжання Крыжа Гасподня Патрыярх намераны здзейсніць чын уздвіжання з выкарыстаннем нацыянальнай святыні Беларусі – Крыжа вялебнай Еўфрасінні Полацкай. Плануецца, што глава РПЦ атрымае ў падарунак дакладную копію Слуцкага Евангелля, паведамляе БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ