Віцебскі парк пераўтворыцца ў выставу вайсковай тэхнікі
У віцебскім парку, што побач з музеем Міная Шмырова, неўзабаве адкрыецца мемарыяльны комплекс, прысвечаны партызанскаму руху. Тут будзе знаходзіцца восем адзінак вайсковай тэхнікі, сярод якіх БТР і чатыры пушкі.
БТР павінны прывезці на днях са Слуцка.Гэтую тэхніку перадасць на захаванне Міністэрства абароны Беларусі. А Віцебскі аэраклуб імя А.Гараўца прадаставіць для экспазіцыі верталёт Мі-2. Яшчэ два экспанаты – 100-мм пушка "МТ-12" і мінамёт калібру 120 мм – ужо знаходзяцца на пляцоўцы каля музея М.Шмырова.
У будучым у гэтым парку таксама павінны з’явіцца футбольнае поле са штучным пакрыццём і баскетбольная пляцоўка. Музейны комплекс пад адкрытым небам можна будзе наведаць у дні святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, піша БелТА.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
25/Чэрвень/2009 у 10:19
Футбольное поле возле музея им. Шмырёва, чтобы сделать стоянку возле роддома на Черняховке :):):) Вроде бы про стоянку в "Витьбичах" писали 🙂
Навероное, опять деревья резать будут 🙂
25/Чэрвень/2009 у 11:22 1
"Ой бярозы ды сосны" пад сякеру пойдзеце побач з выставомi, што "прысвечаны партызанскаму руху" - трэба ж месца пад футбольнае поле й баскетпляцоуку - iншга месца у Вiцебску Касiнец не знайшоу. Гэта не ваявода Вiцебскi, нейкi "лепшы лесанарыхтоушчык усея краiны". Мо яму дровы трэба?