25 / чэрвеня / 2009
Невідушчыя футбалісты з Віцебска паехалі на чэмпіянат Еўропы
25/6/09 •
Учора на чэмпіянат Еўропы па міні-футболу сярод інвалідаў па зроку ў горад Нант (Францыя) накіравалася зборная Беларусі. Гэта першае кантынентальнае спаборніцтва міжнароднага ўзроўню сярод невідушчых футбалістаў.
На коласаўскай сцэне ўпершыню пастаўлены спектакль па п’есе С.Алексіевіч
25/6/09 •
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа ўпершыню пастаўлены спектакль на п’есе вядомай беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч “Апошнія сведкі”. Яго пастаноўку ажыццявіў рэжысёр тэатра імя Я.Купалы Уладзімір Савіцкі.
На “Славянскім базары” заспяваюць працаўнікі вугальнай прамысловасці Кітая
25/6/09 •
У апошнія некалькі год на “Славянскім базары ў Віцебску” вельмі цёпла сустракаюць творчыя калектывы з Паднябеснай. Летась на фестываль прыязджалі артысты Шанхайскага педагагічнага універсітэта. У 2006 годзе віцебскіх гледачоў надзвычай уразіла выступленне галоўнай цыркавой трупы Кітая “Сі Юй”. А сёлета на фестываль прыедуць артысты Усекітайскага ансамбля песні і танца.
Віцебскі парк пераўтворыцца ў выставу вайсковай тэхнікі
25/6/09 •
У віцебскім парку, што побач з музеем Міная Шмырова, неўзабаве адкрыецца мемарыяльны комплекс, прысвечаны партызанскаму руху. Тут будзе знаходзіцца восем адзінак вайсковай тэхнікі, сярод якіх БТР і чатыры пушкі.
У Віцебску пройдзе канцэрт З.Бартосіка
25/6/09 •
Сёння, 25 чэрвеня, у Музычнай гасцёўні Віцебска (вул. Фрунзэ, 11) адбудзецца канцэрт вядомага беларускага барда Змітра Бартосіка.