Самалётам з Віцебска – у Маскву
Авіякампанія “Гомельавія” з 5 ліпеня адкрые паветраны рэйс Віцебск – Масква. Вылет з віцебскага аэрапорта будзе здзяйсняцца штотыдзень па панядзелках, серадах і пятніцах у 7.30.
У сталіцы Расіі пасажыры будуць ужо праз 1 гадзіну 20 хвілін. У напрамку Масква – Віцебск палёты будуць адбывацца ў аўторак, чацвер і нядзелю. Кошт авіярэйса – 50-70 еўра ў адзін бок. Гэта практычна столькі ж, колькі каштуе паездка ў купэйным вагоне цягніка ў тым жа напрамку. Маршрут будзе абслугоўваць самалёт Ан-24, які разлічаны на перавозку 48 пасажыраў.
Зараз таксама разглядаюцца магчымасці адкрыцця рэйсаў з віцебскага аэрапорта ў напрамку паўднёвых рэгіёнаў Расіі – найперш курортных Сочы і Сімферополя, паведамляе БелТА.
Чытайце яшчэ
6 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
23/Чэрвень/2009 у 10:31
приятная новость
23/Чэрвень/2009 у 14:30 1
Наконец то снова заработает наш аэропорт
23/Чэрвень/2009 у 20:55 2
Вопрос только однин: А за чей счет этот банкет?
70Е, это в 10 раз дороже автобуса, и в 3 раза дороже фирменного плацкарта...
Здается мне, что найти 144 пассажира в неделю малореально... Так что просуществует данный проекта столько же сколько и Калининградские рейсы....
Хотя 1ч. 20мин... М.б... М.б... Чем черт не шутит...
24/Чэрвень/2009 у 21:44 3
А як дабірацца ў аэрапорт?
25/Чэрвень/2009 у 12:36 4
2Хведар Скрайновіч on Чэрвень 24th, 2009:
А як дабірацца ў аэрапорт?
+++++++
Нудык понятно: самолётом Ан-24... или на попутках.
🙂 🙂 🙂
26/Чэрвень/2009 у 18:37 5
Туды спецыяльна да рэйса самалёіа ране