У Віцебскім Мастацкім музеі адчынілася выстава маляваных дываноў

Палюбавацца на “Цуды маляванак” прапануе Мастацкі музей Віцебска. Свабоду і багацце душы беларускіх мастакоў адчуюць наведвальнікі гэтай выставы.

Гэтыя дываны малявалі творцы рознага ўзросту – ад не маючых адукацыі пачаткоўцаў да вядомых мастакоў і выкладчыкаў. Даступнасць і дэмакратычнасць гэтага віду мастацтва, магчымасць разняволенне пры дапамозе творчасці прыцягваюць да яго ўсіх жадаючых, хто мае густ і пачуццё гармоніі. У гэтых творах жывуць неверагодныя казачныя вобразы, створаныя палётам уяўлення – птушкі, рыбы, коні, кветкі, анёлы, невядомыя, дзівосныя істоты, усе яны непадобныя адзін на аднаго, але аб’ядноўвае іх адно – шчырасць і дабрата. Пры дапамозе гэтых простых вобразаў аўтары выказваюць думкі пра нараджэнне чалавека, каханне, сэнс жыцця, раскрываюць асаблівасці беларускага характару.

У Віцебск экспазіцыю сучасных маляваных дываноў з Заслаўскіх пленэраў прывезлі Творчае аб’яднанне “Мастак” (г. Заслаўе) і галерэя “ДМ” Фальварка “Добрыя Мыслі” (Мінск). Пленэры штогод на працягу сямі гадоў праводзяцца менавіта ў Заслаўі таму, што там жыў і працаваў класік маляванага дывана Язэп Драздовіч. У музеі-запеведніку “Заслаўе” знаходзіцца самая буйная калекцыя традыцыйных маляваных дываноў, большую частку з якіх складаюць творы Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ