Урачыстасць Бажага Цела ў Віцебску
11 чэрвеня ў Віцебску адбылася ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. На Святую Імшу і эўхарыстычную працэсію прыехаў першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак, які сёлета адсвяткаваў 70-годдзе пастырскага служэння.
Святочнае шэсце прайшло паміж двумя касцёламі, якія будуюцца: пачалося ад касцёла Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў Інтернацыяналістаў, 28) да касцёла Святога Духа (вул. Чкалава, 5а). Акрамя віцяблян у працэсіі прынялі ўдзел святары і вернікі амаль усіх парафій Віцебскай вобласці.