Футбалісты з Віцебшчыны згуляюць у Швецыі

У панядзелак у Швецыі пачнецца моладзевы чэмпіянат Еўропы па футболе, у якім бярэ ўдзел і зборная Беларусі. У яе складзе – брамнік ФК “Віцебск” Павел Часноўскі і брамнік “Нафтана” Антон Кавалеўскі, абаронца наваполацкага “Нафтана” Зміцер Верхаўцоў і нападаючы "Нафтана” Зміцер Камароўскі.Супернікамі нашай зборнай у групе А з’яўляюцца каманды Швецыі, Італіі, Сербіі. Першую сустрэчу наша каманда правядзе з гаспадарамі чэмпіяната 16 чэрвеня. Каб выйсці ў паўфінал, нашай камандзе неабходна заняць, як мінімум, другое месца.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ