Галоўны трэнер “Віцебска” згуляе ў матчы БАТЭ – зборная Беларусі

У Барысаве 12 чэрвеня адбудзецца дабрачынны матч паміж БАТЭ ўзора 1999 года і нацыянальнай зборнай Беларусі 90-х гадоў. Матч пройдзе ў гонар 10-годдзя першай перамогі славутага барысаўскага клуба ў чэмпіянаце Беларусі. У гульні будуць удзельнічаць не толькі ветэраны, але і дзейсные футбалісты. У зборную 90-х запрошаны трэнер ФК “Віцебск” Аляксандр Хацкевіч.

З 1991 г. па 1996 г., а таксама з 2005 г. па 2007 г. А.Хацкевіч выступаў за «Дынама» (Мінск). Правёў у гэтай камандзе 106 гульняў, забіў 20 галоў. З 1996 г. па 2003 г. гуляў за “Дынама” (Кіеў), дзе правёў 135 сустрэч, забіў 26 галоў. Выступаў таксама за кітайскі і літоўскі футбольныя клубы. З 2008 г. – на пасадзе галоўнага трэнера ФК “Віцебск”.

У складзе барысаўчан у матчы БАТЭ – зборная Беларусі можа выступіць лепшы футбаліст нашай краіны апошніх гадоў, цяперашні капітан нацыянальнай зборнай Аляксандр Глеб, які распачаў сваю кар’еру ў БАТЭ.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ