Косінец не прайшоў

Старшыня віцескага аблвыканкама не атрымаў дазвол на ўдзел у выбарах членаў-карэспандэнтаў НАН.

У пятніцу 5 чэрвеня Нацыянальная Акадэмія Навук Рэспублікі Беларусь абірала новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. Гэтакіх мусілі выбраць 11 і 24 адпаведна. Як месяц таму паведамляла "Белгазета", аддзяленне медыцынскіх навук аддала перавагу губернатару Віцебскай вобласці перад іншым удзельнікам "забегу" за ганаровымі званнямі і менавіта асоба нашага абласнога кіраўніка была вылучаная на ўдзел у акадэмічнай селекцыі. Адбылося гэта ня гледзячы на тое, што кіраўніцтва краіны (можна толькі здагадвацца, у чыіх асобах) не ўхваляла падобны ўчынак – курс на аднабаковую актыўнасць дзяржчыноўніка ў краіне ніхто не адмяняў, прыгадаць хаця б забарону на ўсялякую працу сярод дэпутатаў Нацыянальнага Сходу. Але наш старшыня пайшоў насуперак волі ўладароў. І, відаць, дарма.

Па паведамленні, прэзідыюм Акадэміі навук прыняў пастанову аб тым, што Аляксандр Мікалаевіч і яшчэ шэраг кандыдытыў мусяць атрымаць дазвол на ўдзел у фінальных выбарах ад кіраўніка краіны. У статуце НАН падобнага не прапісана, але, відаць, папрасілі, каб для людзей на важных пасадах зрабілі выключэнні. У выніку Васілевіч, Тур, Цімашпольскі і Косінец не па сваей волі знялі кандыдатуры. "У кулуарах Акадэміі навук кажуць, што іх расчараванне было бязмежнае…"

Меткі: ,

Чытайце яшчэ

13 каментарыяў

  1. Назiральнiк  
    8/Чэрвень/2009 у 20:54

    Гы-гы... А вось вам жменя махоркі ў вялікоднае цеста!!! Няма чаго лезці... сядзі ў Віцебску ды перафарбоўвай аўтобусы ў цёмна-зялёны колер

  2. lis  
    9/Чэрвень/2009 у 8:33 1

    У краіне толькі адзін палітык, адзін самы разумны. Іншых не павінна быць. Пра гэта павінны ведаць усе васілевічы, туры і косінцы. Пачварная сістэма шклоўскай шэрасці грабі ўсіх на адзін капыл. Такі час, такія норавы.

  3. Горожанка  
    31/Ліпень/2009 у 12:15 2

    Пусть бы лучше ушел в науку насовсем.

  4. назiральнiк  
    31/Ліпень/2009 у 20:07 3

    Каму ён тама патрэбен... Там башкой працаваць трэба, асабліва ў медыцынскай навуцы. А то ж чалавек раптам ужо атрымаў дыплом доктара навук - і раптам у магістратуру (!!!) пайшоў... (глядзіце ягоную афіцыйную біяграфію).

  5. Ипполита  
    1/жнівень/2009 у 1:52 4

    он по той же специальности, что дохторство, в магистратуру-то??? ах!!!

  6. назiральнiк  
    1/жнівень/2009 у 21:15 5

    Якраз і не. Магістратура была па эканоміцы! Вось што насцярожвае: навошта нармальнаму ўрачу, яшчэ і з навуковай ступенню, раптам пачынаць з пачатковага этапу?!

  7. kurlov  
    2/жнівень/2009 у 21:27 6

    Назиральник, Вам не понять. А Вы простите защитились??? 🙂 Можете не отвечать...я знаю!

  8. Вшывы Блох  
    3/жнівень/2009 у 8:16 7

    Кесарю-кесарево, косинцу-косинцово.

  9. назiральнiк  
    5/жнівень/2009 у 19:52 8

    Зноў абразы. Узровень касіністаў вядомы.

  10. Litvin  
    6/жнівень/2009 у 16:16 9

    Магістратура па эканоміцы? Ну вось чаго захацеу:i доктар, i лесанарыхтоушчык, i плошчабудаунiк, i памагатыхрамабудаунiк.....i яшчэ эканамiстам хацеу быць......грошы з казны на гулi разматау, па шыi ад баро схлапатау....эканамiст))

  11. kurlov  
    6/жнівень/2009 у 21:54 10

    to Назиральник: Юра, ты долго будешь придуриваться??? 🙂

  12. назiральнiк  
    9/жнівень/2009 у 13:54 11

    Сам ты Юра Я ўжо быў тут і Андрусём, і Сержуком... цяпер Юрасём...
    Хто болей?

  13. kurlov  
    9/жнівень/2009 у 14:18 12

    🙂

    Ну да, какой сам, такая и "рыбная" фамилия

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: