У чаканні “Добрага канцэрту”

На “Добры канцэрт”, які пройдзе 31 мая ў віцебскім клубе “ЗЕБРА”, сёння, заўтра і паслязаўтра яшчэ можна набыць квіткі па 10 000 і атрымаць неверагоднае задавальненне ад выступлення лепшых беларускіх гуртоў: ФЛЯУС И КЛЯИНН (Наваполацк), СЕРДЦЕ ДУРАКА (Магілеў), ЧЕШИРСКИЙ ТОК (Віцебск), BAND A (Менск). Чакаецца таксама смаленскі гурт ALEX SIGMER (былы DEIMOS).

ФЛЯУС И КЛЯИНН – адзін з найбольш яскравых калектываў Беларусі, лаурэаты і пераможцы шматлікіх конкурсаў (у тым ліку легендарнага “Басовішча”), фіналісты беларускага туру “The Global Battle of the Bands 07”. Хлопцы граюць psiho britich rock, іх выступы поўняцца моцнай энергетыкай і заўжды суправаджаюцца выдатным шоў.

Магілеўчане СЕРДЦЕ ДУРАКА прэзентуюць у Віцебску дэбютны альбом “ДеЦтво”, выхад якога, несумнеўна, станецца адной з галоўных падзей беларускага (і не толькі) музычнага году. У мінулыя выходныя прэзентацыя феерычна адбылася ў Маскве. Трэба думаць, віцебскіх аматараў року шчырыя песні Цімафея Яравікова таксама не пакінуць абыякавымі.

ЧЕШИРСКИЙ ТОК мае шмат прыхільнікаў у родным горадзе, але выступаюць не так часта, як хацелася б. Таму…

…Спяшайцеся пабачыць усё гэта на ўласныя вочы! Канцэрт пачнецца а 17 гадзіне. Тэлефанаваць і замаўляць танныя квіткі можна па тэлефонах: МТС (029) 7121111, 7105736; VELCOM (029) 3239846, 1287649

Чытайце яшчэ