Палачане ўсталююць помнік свайму апошняму князю

Помнік князю Андрэю Альгердавічу, пытанне пра які было ўзнята яшчэ ў студзені, ўрачыста адкрыюць у дзень святкавання 1147-годдзя Полацка.

Скульптура вышынёй у 3 метры будзе ўсталяваная побач з Богаяўленскім саборам ў старой частцы горада. Грошы на помнік князя выдаткаваў адзін з полацкіх прадпрымальнікаў.

Князь Андрэй Альгердавіч пражыў вельмі бурлівае жыццё. Паспеў пасядзець на Пскоўскім і Полацкім сталах. Рашучыя дзеянні яго палка прынеслі перамогу антытатарамангольскай кааліцыі ў Кулікоўскай бітве. Князь быў амбітным чалавекам і спрабаваў стварыць Вялікае княства Полацкае, а пазней Рускае са сталіцай у Полацку. Загінуў Андрэй сын Альгерда 12 жніўня 1399 года ў бітве на Ворскле ва ўзросце 74 гадоў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ