У Віцебску адбылося выступленне клуба “Варгенторн”

Паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн” адбыліся 17 траўня ў межах агульнаеўрапейскай акцыі “Ноч музеяў” у дворыку ратушы, дзе месціцца Віцебскі абласны краязнаўчы музей . Рэканструктары прадэманстравалі баі, сярэднявечныя танцы і забавы, а таксама фаершоу.
Паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”. Фота Сержука Серабро

Віцебскі клуб “Варгенторн” быў створаны ў 2004 годзе і зараз мае каля 40 удзельнікаў. Сябры клуба займаюцца рэканструкцыяй адзення, прадметаў быту, зброі і даспехаў вікінгаў IX-XI стагоддзя. У склад клуба ўваходзяць гурткі сярэднявечнага танца і вогненнага шоу.

Паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”. Фота Сержука Серабро

У “Ноч музеяў” наведнікі, акрамя знаёмства з экспазіцыяй, робяцца ўдзельнікамі тэатралізаваных дзеяў і мастацкіх перформансаў. Акцыя з’явілася ў 2005 годзе, да гэтага, з 1999 года, адзначалася “Вясна музеяў”. Мэта “Ночы музеяў” — прыцягненне ў музеі моладзі і дэманстрацыя рэсурсаў і патэнцыялу музейных устаноў. Беларусь упершыню далучылася да акцыі ў 2007 годзе.

Паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”. Фота Сержука Серабро

Паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”. Фота Сержука Серабро

Паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ