У Віцебску прайшла рэпетыцыя святочнага параду
6-7 мая ў Віцебску праходзіла рэпетыцыя святочнага парада 9 мая. Трэніроўкі адбываліся на плошчы перамогі ў 22:00, у гэты час кароткатэрмінова перакрываўся рух па прылягаючым участку вуліцы Леніна.
У парадзе прымуць удзел дэсантнікі 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, ваеннаслужачыя 77-га асобнага маставой чыгуначны батальёна, супрацоўнікі МНС, служачыя унутраных войскаў і кадэцкі клас.
Чытайце яшчэ
22 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
8/май/2009 у 14:44
во шоб все парады ночью проходили! красота!
8/май/2009 у 23:49 1
і шоб каля вашага дома! вось красата!(
8/май/2009 у 23:50 2
і да гадзіны ночы! а потым, каб пачала цяжкая тэхніка працаваць - кразы і белазы да 5і раніцы.. ото вапсчэ!
9/май/2009 у 17:34 3
Дарагая Аля,
калі вам не падабаецца жыць у цэнтры горада - велкам ту Білева))
Увогуле жыхары навакольных дамоў здаецца ў шакаладзе засталіся, дамы іхнія ўцяплілі, шклапакеты паставілі, чыноўнікі з роспытамі лезуць))
Ну і па-другое, дарагая Аля і тыя хто там жыве, пачытайце вашу дамову з ЖКХ - вы ўсяго наўсяга кватэранаймальнік, кватырант у дзяржавы, а пытанняў шмат задаеце - высяліць могуць (у Акцябрскі)! і будуць мець поўнае права)
9/май/2009 у 17:45 4
На 5-й фотцы ідуць ваяры праслаўленага 77 асобнага чыгуначнага батальёна транспартных войскаў.
Простыя хлопцы, якія нароўні з найпаважнымі героямі працы выклалі пліткай нашы трамвайныя шляхі і рэканструявалі іх, пабудавалі самы вялікі дзеючы пантонны мост ва Усходняй Еўропе праз Дзвіну!
Дарэчы прайшлі бездакорна - ваенком лаяўся на фанеру і ментоў!))
9/май/2009 у 17:49 5
А яшчэ вельмі ўразілі МНСнікі - з шабляй, у расшытай форме з флікернымі палоскамі, з сваім штандарам - вельмі годна сябе паказалі, хаця ў большасці ўжо дарослыя мужыкі))
9/май/2009 у 17:56 6
Админу.А фотки парада будут?
10/май/2009 у 1:54 7
Паважаны, solid. Па-першае, дзе вы тут бачылі, каб я задавала пытанні?
Па-другое, з задавальненнем стану кватэранаймальнікам ў Білева, калі вы аплаціце мне новую жылплошчу)
Па-трэцяе, я не прасіла, каб наш ці яшчэ чыйсьці дом уцяплілі за кошт дрэваў і спакою, якога не будзе падчас чарговага быдласвята..
Па-чацвёртае, у якім гэта дакуменце прапісана, што маюць права некуды перасяляць за пытанні?
10/май/2009 у 10:31 8
Дарагая Аля,
вашае незадавальненне свішча з усіх пастоў)) тое вам не падабаецца, гэта... ну дык вызваліце цэнтр горада ад сваёй прысутнасці і пражывання!
Праблему з жылплошчай вы мусіце вырашаць самі, т.я. я вам яшчэ раз нагадваю - вы ўсяго толькі кватэранаймальнік - памяняйцеся з іншымі людзьмі.
Думаю, жадаючых пасяліцца ў вашую кватэру з бясконцымі быдласвятамі, голай плошчай і начнымі парадамі будзе вялізарнейшая чарга. Гы, вам яшчэ даплоцяць дарэчы пры абмене на Білева))))
10/май/2009 у 12:16 9
Паважаны solid, не з'яўляюся звычайным кватэранаймальнікам, паколькі кватэра мая "прыхватызаваная"..
Дарэчы, у дамове з ЖКХ не было прапісана, што каля дома будуць праводзіцца рэпы парадаў у той час, калі нашы маленькія дзеці ўжо спяць.
Акрамя таго, мы рэгулярна плацім за капрэмонт і, па-нармальнаму, дом можна было даўно ўцяпліць. Ён стары.
А тое, што я незадаволена, па-мойму, гэта нармальна.. было б дзіўна, калі б было наадварот..
Ці, магчыма, вы не прызвычайіліся, што беларусы выбіваюцца з натоўпу "пакорных рабоў"?
10/май/2009 у 12:28 10
Тое што вы выкупілі выключнае права на здым гэтай кватэры (прыватызавалі) - гэта вашая асабістая трагедыя, бо ад гэтага вы меншым наймальнікам не сталі - гэты дом та усё роўна дзяржаўны, ён стаіць на дзяржаўнай зямлі!
А наконт плацім, дамовы і г.д. - плаціце як у Эўразьвязе - тады і патрабуйце так жа! А то на кампамонт адлучшылі 10-15 тысяч і лямантуеце - ды за грошы.
Палічыце замена вашага вакна, каб не раўлі вашыя дзеці ноччу пад час рэпетыцый, каштуе ля палутара мільёнаў - гэта значыць вы 8 з чымсці гадоў будзеце на гэтае акно плаціць! а вы ж яшчэ рамонту сантэхнікі жадаеце, каб пад'езд вам пафарбавалі, уцяплілі сцены і г.д.
Вам і іншым таварышам - вучыцеся жыць па сродках і будзьце ўдзячныя, калі вы атрымліваеце файную плошчу пад вакном і халяўны рамонт вашай хаткі.
10/май/2009 у 12:37 11
Плацім мы крыху:) болей за 10-15 тысяч. Капрэмонт не праводзіўся ўжо шмат гадоў. Так што за гэты час крыху:) паднакапілася на яго. Дый мы не патрабуем усяго адразу.
Сантэхніку мы ўсе рамантуем за ўласныя сродкі (вам,можа, не даводзілася вызываць сантэхнікаў?)
Праблему з дзеткамі вы зразумееце,калі займееце іх самі..
А па сродках жыць мы даўно навучыліся.. Не забывайце, у якой краіне мы жывем.
На гэтым і стаўлю кропку. Бо размова нашая, дакладней, спрэчка не мае сэнсу, пш мы размаўляем на розных мовах. На тым з вамі і развітваюся, паважаны solid.
10/май/2009 у 13:02 12
Было прыемна вас направіць на "ісцінны" шлях)) Поспехаў у Білева!
12/май/2009 у 17:45 13
Гэта... там яшчэ могілкі побач...![:]](https://forum.vitebsk.cc/my-plugins/bb-smilies/default/smile2.gif)
12/май/2009 у 20:57 14
Чего при...сь к девушки, отморы?
13/май/2009 у 21:46 15
цябе жанчыны не цікавяць, дык і не ўлазь
14/май/2009 у 22:13 16
Тольки хамить и умеешь.
15/май/2009 у 21:12 17
А ты толькi хамiць ды тупiць
Хто тут называе нас "отморами"?
19/май/2009 у 0:41 18
Вот хамовье, пристали к девушке!
19/май/2009 у 0:48 19
+1
19/май/2009 у 11:35 20
І хто прыстаў?
19/май/2009 у 20:41 21
Гопота всякая пристала.