Святкаванне Дня Перамогі ў Віцебску

Традыцыйнае святочнае шэсце ветэранаў і грамадскасці горада ў гонар Дня Перамогі пачнецца ў 9.15 на плошчы Свабоды. Затым па вуліцы Леніна калона рушыць да плошчы Перамогі, дзе адбудзецца ўскладанне вянкоў да манумента “Тры штыкі”, выступленне старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца і парад. 9 траўня на працягу дня на розных святочных пляцоўках Віцебска пройдзе шэраг разнастайных мерапрыемстваў.Помнік П.Машэраву. 12.00 – ускладанне вянкоў.

Плошча Свабоды. З 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 – святочны канцэрт.

Плошча Перамогі. З 11.30 да 14.00 – святочны канцэрт.

Летні амфітэатр, 12.00 – канцэрт “Майская вясёлка Перамогі”. Уваход вольны.

Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў, 12.00 – рэтрапраграма і кірмаш народных рамёстваў.

Парк імя Савецкай Арміі, з 11.00 да 16.00 – святочныя імпрэзы.

Культурна-дзелавы цэнтр “Першамайскі”, з 13.00 да 18.00 – свята “У гарадскім садзе”.

Віцебскі гарадскі заапарк, з 10.00 да 18.00 – святочныя імпрэзы.

Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў – 9 і 10 траўня (з 10.00) – святочныя мерапрыемствы.

Палявыя кухні – з 10.00 да 14.00 на плошчах Свабоды і Перамогі, у парку імя Савецкай Арміі.

Салют – з 22.00 да 22.10 на плошчы Свабоды.

9 траўня з 9.00 да 10.30 будзе перакрыты рух ад Кіраўскага маста да плошчы Свабоды, ад вуліцы Я.Купалы да плошчы Свабоды, ад вуліцы Даватара да плошчы Свабоды, а ўчастак ад плошчы Свабоды да плошчы Перамогі будзе закрыты з 9.00 да 12.00.

Меткі:

Чытайце яшчэ