На плошчы Перамогі выкарчуюць і дрэвы

25 красавіка працягнулася варварскае знішчэнне зялёных насаджэнняў на плошчы Перамогі ў Віцебску. На гэты раз следам за кустамі бэзу і шыпшыны прыйшла чарга вялкіх дрэваў.
Выкарчоўка дрэваў на плошчы Перамогі. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Як паведаміў “ННВ” адзін з супрацоўнікаў лясгасу, дрэвы, якія задавальняюча перажывуць працэдуру выкарчоўкі, перасадзяць у парк імя Чырвонай Арміі ў Мазурына. Нажаль старыя дрэвы маюць разгалінаваную карнявую сістэму, якая моцна церпіць пры вытузванні дрэва з зямлі. Для выкарчоўкі самых вялікіх дрэваў чакаюць спецтэхніку з Мінска, якая, ёсць надзея, дазволіць захаваць іх жывымі і перасадзіць.

Выкарчоўка дрэваў на плошчы Перамогі. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Выкарчоўка дрэваў на плошчы Перамогі. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Выкарчоўка дрэваў на плошчы Перамогі. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ