На Віцебшчыне трымаецца мода на Настаў ды Мікітаў

Згодна са справаздачай па выніках працы органаў ЗАГС Беларусі па некаторых відах рэгістрацый актаў ў першым квартале 2009 года, найпапулярнейшым жаночым імем, якім бацькі называлі намаўлятак у гэты перыяд на Віцебшчыне, было Анастасія. Хлопчыкаў найчасцей называлі Мікітамі, Даніламі ды Арцёмамі.

Можна канстатаваць, што леташняя тэндэнцыя і мода на Настаў ды Мікітаў застаецца ўстойліваю. Папулярныя таксама Ксеніі, Марыі, Максімы, Уладзіславы ды Іллі. Летась мэйнстрымавымі імёнамі былі на Віцебшчыне таксама Лізавета, Валерыя, Кірыл, Глеб.

Як паведамляе Мінюст, у першым квартале 2009 года органмі ЗАГС Беларусі было зарэгістравана 13 900 шлюбаў. Гэта на 7% болей, чым у аналагічны перыяд летась. Дык гайда ў ЗАГС?!

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ