Новы віцебскі губернатар плануе аднавіць Свята-Мікалаеўскі сабор
У бліжэйшай перспектыве на плошчы Свабоды ў Віцебску будзе закладзены першы камень Свята-Мікалаеўскага сабора – знакамітага храма, які на працягу стагоддзяў ўпрыгожваў гістарычную частку нашага горада, пакуль не быў узарваны ў 1957 годзе.Пра аднаўленне царквы, як паведамляе БелТА, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец адзначыў у размове ў Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі Філарэтам падчас учарашняга візіту кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы ў Віцебск.
Губернатар таксама паведаміў мітрапаліту, што да 1 ліпеня будзе скончана рэканструкцыя Свята-Уваскрасенскай царквы ў Віцебску – помніка архітэктуры XVIII стагоддзя. Аднаўленне гэтага храма распачалося ў 2001 годзе, і аб’ём інвестыцый на правядзенне будаўнічых прац складае каля 5,7 мільярдаў рублёў, з якіх засвоена больш за 2 мільярды.
Урачыстае адкрыццё новай царквы адбудзецца ў дні Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Вуліца Суворова, на якой знаходзіцца гэты прыгожы храм, з часам стане пешаходнай.
Паводле БелТА
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Trackbacks
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
8/красавік/2009 у 22:10
ого О_о
8/красавік/2009 у 23:02 1
І калі гэта старшыня стаў абірацца ўсімі віцеблянамі? Што пра гэта прэса не паведамляла. Старшыня і ёсць старшыня -- прызначэнец кіраўніка краіны.
8/красавік/2009 у 23:03 2
[...] Новы віцебскі губернатар плануе аднавіць Свята-Мікала... Отправлено 53 мин. назад # [...]
24/красавік/2009 у 19:13 3
Колькі яшчэ наляпаем "кропак" за народны кошт, каб дурні маліліся? Грошы няма куды падзець, дык папам вырашылі аддаць?
5/май/2009 у 1:33 4
Якое дачыненьне маскоўскае РПЦ мае да езуіцкага касьцёла?!
Спачатку скралі храмы ў вуніятаў (Рынкавая ды Ўсьпенская цэрквы), цяпер - пачалі красьці ў каталікоў?