У Віцебску знаходзіцца цудатворны абраз Божай Маці “Аршанская”

Учора віцебскія вернікі ўрачыста сустрэлі вялікую святыню – цудатворны абраз Божай Маці “Аршанская”. Ікона, якая прыбыла да нас з Оршы, знаходзіцца ў храме Кірыла і Мефодзія пры Віцебскім духоўным вучылішчы (вуліца Крылова, 7).
Цудатворная ікона Маці Божай Аршанскай. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Перад цудатворным абразом штодзень праводзяцца малебны – у 11.00, 13.00, 15.00 і 17.00. Акрамя таго, 5 і 9 красавіка ў 15.00 перад іконай будзе здзяйсняцца таінства саборавання. Святыня будзе знаходзіцца ў Віцебску да наступнай пятніцы, 10 красавіка. Адметна, што вернікі будуць мець магчымасць пакланіцца ёй на вялікае свята – Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы, 7 красавіка.

Тэлефоны для даведак: 23-60-28, 37-31-59.

Меткі:

Чытайце яшчэ