Пайшлі па гарэлку… праз мяжу

На беларуска-латвійскай мяжы 25 сакавіка полацкія памежнікі затрымалі трох грамадзян Беларусі, якія былі нападпітку.

Як паведамляе сайт Westki.info, трое 26-гадовых жыхароў вёскі Плюсы Браслаўскага раёна вырашылі пакаштаваць гарэлкі латвійскай вытворчасці і папросту накіраваліся ў краму на іншым баку мяжы. Але замест замежнага напою атрымалі па пратаколу за парушэнне дзяржаўнай мяжы. На кожнага затрыманага парушальніка мяжы накладзены штраф у памеры 30 базавых велічынь, паведамляе Westki.info.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ