“Нафтан” памераецца сіламі з БАТЭ

Згодна з вынікамі лёсавання, у паўфінале розыгрышу Кубка Беларусі па футболе наваполацкі “Нафтан” згуляе з барысаўскім БАТЭ. Другая пара паўфіналістаў – гродзенскі “Нёман” і салігорскі “Шахцёр”.Першыя матчы адбудуцца 9 красавіка ў Наваполацку і Гродне, суадносна матчы ў адказ пройдуць у Салігорску і Барысаве 22 красавіка. Пераможцы паўфінальных паядынкаў сустрэнуцца 31 траўня на мінскім стадыёне “Дынама”.

Адзначым, што “Нафтан” будзе змагацца за Кубак Беларусі ўпершыню. З сёлетніх паўфіналістаў раней ягонымі ўладальнікамі станавіліся “Нёман” (1993), “Шахцёр” (2004) і БАТЭ (2006).

Меткі: ,

Чытайце яшчэ