Віцебск будзе расійскім

Падпісана дамова паміж Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам і расійскім ААТ “Амакс Гранд Хотэлс” пра стварэнне на базе гасцініцы “Віцебск” 4-зоркавага атэля расійскай сеткі “Amaks Grand Hotels”. Падпісанне адбылося падчас бізнэс-форума, які праходзіць у нашым горадзе 19-20 сакавіка.

У стварэнне расійскага атэля ў цэнтры Віцебска плануецца інвеставаць 7 мільёнаў даляраў, а адчыніцца ён у траўні 2010 г. Гасцініца “Віцебск” прыцягнула ўвагу гаспадароў сеткі “Amaks Grand Hotels” сваім выгодным месцазнаходжаннем, нагадаем, што ў непасрэднай блізкасці знаходзяцца амфітэатр, канцэртны зал “Віцебск” і тэатр імя Якуба Коласа — галоўныя пляцоўкі мерапрыемстваў “Славянскага базара”.

ААТ “Амакс Гранд Хотэлс” мае атэлі ў Азове, Белгарадзе, Баровічах, Уладзіміры, Варонежы, Есентуках, Казані, Кургане, Ліпецку, Пярмі, Растову-на-Доне, Стаўрапалі, Тамбове, Усць-Качцы і Уфе. Віцебск стане першым горада за межамі Расійскай Федэрацыі, дзе з’явіцца атэль гэтай сеткі.

12-павярховая гасцініца “Віцебск” зараз забяспечвае 297 месцаў, сярод іх 12 нумароў класа “люкс”, 96 нумароў бізнэс-класа і 117 нумароў эканом-класа. Яна была пабудаваная ў 1973 годзе па праекце архітэктараў В. Данілава і З. Даўгяла інжынерам І. Баравой і на той час магла змясціць 478 пастаяльцаў.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

2 каментарыя

  1. Ліс  
    20/сакавік/2009 у 20:53

    Віцебск трэ браць у кавычкі "Віцебск". Але ж не вядома з артыкула, ці выкупляюць пермскія хлопцы кантрольны пакет гатэля "Віцебск"?

  2. Хведар Скрайновіч  
    22/сакавік/2009 у 2:03 1

    Маладца. Назва-бомба :))
    Толькі трэба пэўна "гатэль", а не "атэль".

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: