20 / сакавіка / 2009
У Полацку збіраюць подпісы за знос помнікаў Леніну
20/3/09 •
У Полацку па ініцыятыве ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” сабрана больш за сто подпісаў за знос двух помнікаў Леніну.
У Віцебску будзе квартал Шагала
20/3/09 •
У гістарычнай частцы Віцебска – на вуліцы Пакроўскай і яе ваколіцах – з’явіцца квартал Марка Шагала. Праект коштам каля 200 мільёнаў долараў быў прадстаўлены гэтымі днямі на міжнародным форуме “Інвестыцыйныя ініцыятывы Віцебскай вобласці”.
Радуга надежд
20/3/09 •
По инициативе полоцкого женсовета в Полоцке создан клуб приемных родителей под названием «Радуга».Сейчас в Полоцке уже создано 85 приемных семей, в которых воспитывается 117 мальчишек и девчонок. Все они вместе с папами и мамами были приглашены на торжественное организационное собрание в ГДК, где состоялась презентация клуба.
Віцебск будзе расійскім
20/3/09 •
Падпісана дамова паміж Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам і расійскім ААТ “Амакс Гранд Хотэлс” пра стварэнне на базе гасцініцы “Віцебск” 4-зоркавага атэля расійскай сеткі “Amaks Grand Hotels”. Падпісанне адбылося падчас бізнэс-форума, які праходзіць у нашым горадзе 19-20 сакавіка.
У Полацку музыкі гукалі вясну
20/3/09 •
15 сакавіка ў полацкім “Live in Rock” адгрымеў фэст “Метал-Вясна”. Так ужо склалася, што на славянскіх землях са старажытных часоў людзі, адчуваючы паслабленне улады Зімы, ладзілі свята – “Гуканне Вясны”. Нашыя продкі танчылі і спявалі, дапамагаючы Вясне абудзіць гэты свет ад зімовага сну. Сёння гэтыя традыцыі таксама жывуць у нашай падсвядомасці, а галоўным доказам гэтаму і будзе вышэй узгаданае мерапрыемства.