“Віцебск” згуляе дома з БАТЭ

У суботу 21 сакавіка футбольны клуб “Віцебск” прыме ў сябе дома славуты БАТЭ. Матч пройдзе на Цэнтральным спартыўным комплексе. Пачатак а 15-й.Нагадаем, што ў папярэдняй сустрэчы паміж гэтымі клубамі ў мінскім футбольным манежы перамаглі барысаўчане. Аднак ўбачыць гульню змаглі не ўсе аматары. БАТЭ праз свой афіцыйны сайт прынёс ім прабачэнні. “Па незразумелых прычынах кіраўніцтва футбольнага манежа не ўстанавіла другую трыбуну, у сувязі з чым ўзнікла сітуацыя са значным перавышэннем колькасці жадаючых трапіць на гульню над колькасцю месцаў на трыбуне. У сваю чаргу, ФК БАТЭ прызнае свае віну ў тым, што не прадугледзіў такое развіццё падзей”, – гаворыцца ў паведамленні.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ