У Віцебску праходзіць месячнік па барацьбе з туберкулёзам

У Віцебску ў сакавіку праходзіць месячнік па барацьбе з туберкулёзам “За здаровы лад жыцця!”, які ладзіць абласны клінічны процітуберкулёзны дыспансер. Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам, што будзе адзначацца 24 сакавіка.Шточацвер у дыспансеры можна прайсці бясплатнае абследаванне на тубуркулёз ці атрымаць кансультацыю. А 24 сакавіка на плошчы Свабоды з 10 да 18 гадзін будзе працаваць рэнтгенафлюараграфічная ўстаноўка “Пульмаэкспрэс”, з дапамогай якой кожны жадаючы зможа праверыць стан сваіх лёгкіх. Валанцёры абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа тут жа будуць раздаваць гараджанам тэматычныя ўлёткі і запрашальныя білеты на мюзікл “Мулен Руж” у Дом кіно.

Меткі:

Чытайце яшчэ