Віцебшчына прадукуе за год палову мільёна тон адкідаў

Паводле інфармацыі абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у 2008 годзе у Віцебскай вобласці было ўтворана 553 тысячы тон адкідаў.

Каля 40% (больш за 240 тыс. тон) з гэтай унушальнай лічбы складаюць камунальныя адходы, прыдатныя для далейшай перапрацоўкі, бо ўтрымліваюць так званыя “другасныя матэрыяльныя рэсурсы”. Летась з агульнага складу адкідаў было адабрана для перапрацоўкі 152 тысячы тон. Самым аб’ёмным кампанентам сярод гэтых небескарысных адкідаў была ПЭТФ-тара (плястыкавыя адкідыі г.д.). У 2008 годзе для паўторнага выкарыстання было адабрана каля 115 тысяч кубаметраў гэтага віду адходаў. Пластмасы перапрацоўваюцца на 8 прадпрыемствах Віцебшчыны.

Як сцвярджае галоўны спецыяліст камітэту Таццяна Ясюліна, “абласны камітэт прыродных рэсурсаў аддае самую пільную ўвагу пытанням паасобнага збірання і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў”. У вобласці дзейнічае 200 прыёмных нарыхтоўчых пунктаў, усталявана 2800 спецыяльных кантэйнераў для паасобнага збірання розных відаў адкідаў, якія сартуюцца на 18 сарціровачных станцыях.

У той жа час у нашым грамадстве назіраецца яўны недахоп элементарнай экалагічнай адукацыі, у выніку нашы людзі ўсё валяць у адзін сметнік, заўважыла Т. Ясюліна.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ