Беларускага палітуцекача з Віцебску Interpol абвясціў у міжнародны вышук
Як стала вядома “Народным навінам Віцебска” наш зямляк, сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зміцер Піменаў, які ў снежні 2000 г. быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю і зараз жыве ў Бельгіі, абвешчаны Interpol у міжнародны вышук.
22 студзеня 2009 г. на сайце Interpol ў раздзеле “Wanted” з’явілася анкета сп. Піменава, дзе сцвярджаецца, што ён у вышуку за вандалізм і хуліганства, а запыт на яго арышт выдадзены з Віцебска.
Нашай рэдакцыі ўдалося звязацца са Зміцерам, і ён паведаміў, што ўжо ведае пра вышук: “Пра тое, што я аб’яўлены ў вышук мне паведамілі спецслужбы Францыі, бо, у сувязі са сваёй грамадскай дзейнасцю, я мушу наведваць некаторыя еўрапейскія краіны. Адказныя за вышук добра разумеюць, што гэта палітычная справа інспіраваная беларускім бокам, таму па-сяброўску параілі быць асцярожным і без патрэбы не пакідаць межы Бельгіі. На тэрыторыі Бельгіі я ў поўнай бяспецы, бо знаходжуся пад абаронай Жэнеўскай канвенцыі, якая гарантуе мне недатыкальнасць”.
Са слоў сп. Піменава ён праз свайго адваката ўжо даслаў запыт у штаб-кватэру Interpol у Ліоне, аднак пакуль ніякіх тлумачэнняў не атрымаў.
Нагадаем, што у 2005 г. Зміцер Піменаў ужо быў арыштаваны бельгійскімі ўладамі і трапіў у турму. Гэты арышт выклікаў абурэнне ў беларусаў свету, і нават з адмысловай заявай выступіла Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, пасля чаго наш зямляк быў вызвалены. Да гэтай пары Зміцер не ведае прычынаў арышту, у верасні ж мусіць быць разгледжаны яго іск да Бельгіі адносна гэтай справы.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
27/люты/2009 у 12:41
За вандализм - в кандалы его )
27/люты/2009 у 22:42 1
Якi ж ён палітуцекач?! Звычайны мелкi угалоунiк!
1/сакавік/2009 у 0:36 2
Такі ж "угалоўнік", як ты алесь!
1/сакавік/2009 у 11:29 3
Толькi чаму-та у "радным" для зьмiцера Вiцебску няма нiводнага жыхара, якi б адазвауся аб iм iнакш як аб хлуслiвым, амаральным чалавеке. Чаго толькi каштуе яго хлусня пра удзел у баевых дзеяннях у Ауганiстане!? Многiя былыя воiны-iнтэрнацыяналiсты "хацелi" б паслухаць твае байкi, зьмiцер!
2/сакавік/2009 у 20:51 4
Калі ты той самы Алесь, я шчыра прашу прабачэньня за той нягодны учынак!
А калі гэбэшный правакатар, Бог нам судзьдзя!