У Бярэзінскім запаведніку пройдзе фотапаляванне

У Бярэзінскім біясферным запаведніку ў сярэдзіне сакавіка пройдзе фотапаляванне на мядзведзя.Паляваць з фотаапаратам у Беларусь прыедуць фатографы-анімалісты з Аўстрыі, Польшчы, Чэхіі. Апроч мядзведзя, калі пашчасціць, яны таксама збіраюцца злавіць у аб’ектыў лася і зубра.

Раней у Бярэзінскі запаведнік на фотапаляванне прыезджалі спецыялісты з Францыі і Бельгіі. Штогод гэты запаведнік прымае каля 25 тысяч турыстаў і экскурсантаў, піша БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ