15 / лютага / 2009

    На коласаўскай сцэне спектакль, дзеянне якога адбываецца ў Віцебску

    15/2/09 •

    У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа 18 лютага адбудзецца прэм’ера спектакля “Ветрагоны”. Дзеянне гэтай музычнай камедыі пра каханне паводле аднайменнага твора Уладзіслава Галубка адбываецца ў Віцебску пачатку ХХ стагоддзя. Гледачы ўбачаць на сцэне фрагмент Кіраўскага маста, нашу знакамітую ратушу і не менш знакаміты віцебскі трамвайчык часоў НЭПа.

    У Віцебску праходзяць Дні беларуска-шведскай фатаграфіі

    15/2/09 •

    У Віцебску з 14 па 18 лютага праходзяць Дні беларуска-шведскай фатаграфіі, арганізаваныя пасольствам Швецыі ў Мінску, Шведскім інстытутам і Цэнтрам фатаграфіі ў Мінску. Распачаўся гэты творчы праект напярэдадні адкрыццём выставы “Фотамініяцюра” і правядзеннем круглага стала “Сучасная беларуская фатагарафія” ў Літаратурным музеі.