У Віцебску будуць экспанавацца шэдэўры Пікасо

У межах сёлетняга міжнароднага фестывалю “Славянскі базар” у Віцебску можна будзе наведаць выставу, на якой будуць прадстаўлены 38 шэдэўраў з калекцыі керамікі Пабла Пікасо. Праўда, раней за Віцебск творы знакамітага мастака ўбачаць жыхары Магілёва. Выстава керамікі П.Пікасо пачне працаваць 25 красавіка ў мясцовым музеі В.К.Бялыніцкага-Бірулі.

Калекцыя – а гэта талеркі, вазы, збаны, створаныя пры непасрэдным удзеле мастака, – захоўваецца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Падарыла гэту калекцыю беларускаму мезею Надзея Хадасевіч-Лежэ – наша суайчынніца, жонка вядомага мастака Фернана Лежэ і сяброўка Пабла Пікасо.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ