У Віцебску пройдуць гастролі тэатраў з Беластока і Арла

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа 20-22 лютага пройдуць гастролі драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі з Беластока (Польшча).Польскія артысты прывязуць у Віцебск тры спектаклі. 20-га лютага можна будзе ўбачыць драму “Чараўніцы з Салема”, 21-га – камедыю “Вячэра ў чатыры рукі”, а на наступны дзень – моладзевую камедыю “Тры разы ў ложак”.

А напрыканцы апошняга зімняга месяца на коласаўскай сцэне выступіць калектыў, які ўжо неаднаразова гастраляваў у Віцебску, – Арлоўскі дзяржаўны тэатр для дзяцей і моладзі “Свободное пространство”. На гэты раз (з 25 па 28 лютага) расіяне пакажуць нам рок-оперу “Ісус”. Варта паглядзець!

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ