У Віцебску пройдзе кастынг удзельнікаў конкурса «Песні маёй краіны»

Тэлеканал ОНТ, які арганізуе Нацыянальны конкурс самадзейных калектываў абласцей «Песнi маёй краiны», правядзе кастынгі ў 15 беларускіх гарадах.Па іх выніках будуць абраны 7 лепшых калектываў ад кожнага рэгіёна (шэсць абласцей і Мінск), якія выйдуць у паўфінал праекта. У фінал трапяць толькі па два калектывы ад кожнага рэгіёна – адзін рашэннем журы, другі па выніках інтэрактыўнага галасавання. Пераможца атрымае прыз тэлеканала.

Прыняць удзел у кастынгах можа любы самадзейны (непрафесійны) калектыў народнай творчасці, які выканае арыгінальную песню на беларускай мове. Выступ павінен мець рэжысуру і быць касцюміраваным.

У Віцебску кастынг пройдзе 15 лютага ў Лядовым палацы, у Оршы – 14 лютага ў ГДК, у Наваполацку – 16 лютага ў Палацы культуры “Нафтан”. Пачатак кастынгаў а 15-й.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ