Мірон салідарны з украінскім народам

Няўлоўны Мірон вывесіў у Віцебску бел-чырвона-белы сцяг на знак падтрымкі Украіны ў газавым канфлікце з Расіяй. Нацыянальны штандар залунаў над домам Леінана 1/8/31 блізу 22:00 7 студзеня.

Як паведамляе віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, з крыніц вартых даверу яму вядомы змест цыдулкі, прымацаванай да сцяга: «На знак салідарнасьці з братнім украінскім народам у гэты цяжкі для яго час. Мірон».

Нагадаем, што Мірон вывешвае нацыянальныя сцягі з 1995 г., калі бел-чырвона-белы сцяг быў заменены на чырвона-зялёны.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ