Віцебскія журналісты зладзілі літаратурны конкурс у інтэрнаце

Напярэдадні Новага года літаратурны конкурс прайшоў у віцебскай школе-інтэрнаце для дзяцей с праблемамі слыху. Свае творы – вершы, апавяданні, эсэ, гумарыстычныя замалёўкі – прадставілі на конкурс 15 хлопчыкаў і дзяўчынак, вучняў 7-9 класаў. Для пераважнай большасьці з іх гэта была першая “спроба пяра”.

Конкурс праводзілі сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў. Прызы для ўдзельнікаў прадаставілі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада. Так, фотамастак Антон Сцепанішчаў падараваў дзецям фотаэцюд “Вечаровы Віцебск”, а яго калега па рамяству Уладзімір Базан – альбом “Віцебск. Шагал”. Дзеці атрымалі таксама кнігі віцебскіх літаратараў Франца Сіўко, Сяргея Рублеўскага, Леаніда Свеціка. Фундатарамі конкурсу выступілі каардынатар руху “За свабоду” у Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў, праваабаронца Павел Левінаў, сябра БАЖу Леанід Свецік, паведамляе Радыё Свабода.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ