На аншлагавым спектаклі ў “Ляльцы” ідзе снег

У навагоднім спектаклі “Падарунак для Дзеда Мароза” Беларускага тэатра «Лялька», прэм’ера якога адбылася сёння, выкарыстоўваецца снегавая машына, якая стварае на сцэне імітацыю завірухі.

Па словах загадчыцы літаратурнай часткай тэатра Вікторыі Дашкевіч, гэты сцэнічны спецэфект на сцэне “Лялькі” выкарыстоўваецца ўпершыню. Да таго ж у спектаклі ёсць досыць рэдкі прыём, які лялечнікі называюць “чорны кабінет”. Гэта калі артысты ў чорным адзенні зліваюцца з зацягнутай у чорнае сцэнай і становяцца нябачнымі.

Спектакль “Падарунак для Дзеда Мароза” ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра “Лялька” Віктара Клімчука будзе ісці з 18 снежня па 5 студзеня. Але квіткоў на яго ўжо няма – іх разабралі літаральна за два дні.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ