Рыгор Клікушын – выдаў дзве чарговыя кнігі

У Віцебскай абласной бібліятэцы 12 снежня адбылася творчая сустрэча са знакамітым графікам, членам саюза мастакоў Беларусі Рыгорам КЛІКУШЫНЫМ. У гэты зімовы вечар тут сабраліся дзеячы культуры і мастацтва Віцебска, сябры і прыхільнікі творцы.

На вечарыне знаны віцебскі мастак прэзентаваў новыя выданні кніг – “Успаміны” (2 і 3 частка) і “Сямейны альбом” (фотададатак да “Успамінаў”).

У сваіх “Успамінах”, напісаных паводле ўласных дзённікаў, Р. Клікушын узгадаў усё тое, што перажыла яго сям’я ў розныя гістарычныя перыяды. На прыкладзе лёсу сваёй сям’і ён распавёў пра гісторыю сваёй краіны, пра тыя з’явы, сведкам якіх яму давялося быць. У кнізе шмат цікавых гістарычных фактаў, якія не сустрэнеш у падручніку. Рыгор Піліпавіч і яго блізкія былі відавочцамі такіх з’яў, пра якія большасць з нас ведае толькі з падручнікаў па гісторыі. Як мяркуюць краязнаўцы, каштоўнасць дзённікаў заключаецца якраз у іхнай непаўторнасці. Кнігі Р. Клікушына ўнікальныя яшчэ і тым, што надрукаваныя самвыдатаўскім спосабам.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ