Прадстаўнікі 12 нацыянальнасцей спяюць разам на канцэрце ў Віцебску

У гала-канцэрце “У суквецці народаў і культур”, які адбудзецца сёння ў Цэнтры культуры “Віцебск”, выступяць больш за 100 самадзейных артыстаў 12 нацыянальнасцей.

Прадстаўленне прысвечана 5-годдзю з дня стварэння віцебскага Цэнтра нацыянальных культур, які зараз аб’ядноўвае прадстаўнікоў 9 нацыянальных дыяспар, пражываючых у нашым горадзе: азербайджанцаў, англічан, яўрэяў, латышоў, немцаў, палякаў, рускіх, украінцаў і цыган.

У гала-канцэрце таксама возьмуць удзел выканаўцы, якія прадставяць культуру Арменіі, Грэцыі, Індыі, Кітая, Шры-Ланкі і Ганы. У гэты ж дзень у фае Цэнтра культуры "Віцебск" пройдзе кніжная выстава.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ