Сцяг ад Мірона ў гонар слуцкіх паўстанцаў

Бел-чырвона-белы сцяг зьявіўся а 17-й вечара на ўездзе ў Слуцак з боку Менску, паведамляе Радыё Свабода. Сцяг быў вывешаны на электрычных дратах над шашой з вельмі інтэнсіўным рухам.

Радыё Свабода, спасылаючыся на віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду, паведамляе, што да сцяга прымацавана цыдулка наступнага зьместу: “Вечная слава героям Слуцкага збройнага чыну! Мы павінны быць вартымі вашага мужнага подзьвігу! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Паводле Барыса Хамайды, сцяг у гонар 88-й гадавіны слуцкага паўстання лунаў над шашой больш як тры гадзіны, паведамляе Радыё Свабода.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ