Юнаму спартоўцу ўручылі гадзіннік ад Мілінкевіча

18-гадовы Ільля Сабаршоў, удзельніка ХІІІ Міжнароднага турніра па грэка-рымскай барацьбе на прыз Ігара Каныгіна, што адбыўся ў Віцебску 26 лістапада, атрымаў прыз “За волю да перамогі” ад Аляксандра Мілінкевіча, паведамляе Радыё Свабода.

Чэмпіён сьвету і Эўропы Ігар Каныгін ёсць даўнім прыхільнікам і аднадумцам Аляксанда Мілінкевіча. Летась экс-кандыдат на прэзыдэнта спадар Мілінкевіч прыязжаў на спаборніцтвы па грэка-прымскай барацьбе, а сёлета папрасіў уручыць ад свайго імя прыз – наручны гадзіньнік. Гэты прыз дастаўся выхаванцу спадара Каныгіна, навучэнцу спецыялізаванай вучэльні алімпійскага рэзэрву Ільлю Сабрашову, які выступаў у вагавай катэгорыі да 66 кг. Хлопец хоць і заняў у спаборніцтвах толькі другое месца, затое найбольш выразна прадэманстраваў спартовую ўпартасьць і жаданьне змагацца за перамогу, даводзіць Радыё Свабода меркаванне спадара Каныгіна.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ