У Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча

У Віцебску 25 лістапада, напярэдадні дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, у парку каля помніка літаратару адбылася паэтычная вечарына.
Урачыстая імпрэза каля помніка Уладзіміру Караткевічу. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”. Перад прысутнымі выступіла загадчыца літаратурнай часткай драмтэатра імя Я.Коласа Святлана Дашкевіч. Вершы Караткевіча дэкламавалі акцёр Пятро Ламан, старшыня абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў Франц Сіўко, паэт Давід Сімановіч, які быў знаёмы з Караткевічам асабіста. Прыхільнікі творчасці нашага земляка ўсклалі да ягонага помніка кветкі.
Урачыстая імпрэза каля помніка Уладзіміру Караткевічу. Віцебск. Фота Сержука Серабро

Пасля вечарыны ў кінатэатры “Мір” прайшоў прагляд мастацкага фільма “Сівая легенда” па аднайменным творы пісьменніка.

Сёння ў Віцебску ў Літаратурным музеі пройдзе ўзнагароджванне лаўрэатаў абласной прэміі імя У.Караткевіча, якая не ўручалася чатыры гады, але сёлета зноў адноўлена рашэннем аблвыканкама. Яе лаўрэатамі сталі чатыры літаратары, усе яны сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі: Генадзь Пацыенка, Фёдар Палачанін, Барыс Беляжэнка і Надзея Салодкая.
Урачыстая імпрэза каля помніка Уладзіміру Караткевічу. Віцебск. Фота Сержука Серабро

А ў віцебскай бібліятэцы імя У.Караткевіча адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю выдання першай кнігі пісьменніка “Матчына душа”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ