Беларус пакрыўдзіўся на “Бульбаша”
Жыхар Віцебска Сяргей Каваленка лічыць, што назва “Бульбашъ”, пад якой выпускае сваю алкагольную прадукцыю айчыннае прадпрыемства “Завод вінаградных вінаў “Дионис”, абражае нацыянальны гонар і годнасць беларусаў. У сувязі з гэтым ён звярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёна Віцебска з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце распальвання нацыянальнай варожасці.
У сваёй заяве С.Каваленка тлумачыць: “На мой погляд, слова “Бульбашъ” падрывае павагу да беларусаў, выклікае непрыняцце беларускай культуры, нацыянальнага ладу жыцця беларусаў, гаворыць аб непаўнавартаснасці, абмежаванасці беларусаў. Я не магу гэтага прыняць і пагадзіцца з гэтым. Да таго ж слова “Бульбашъ” не з’яўляецца літаратурна-кніжным і здаўна лічыцца зневажальнай мянушкай беларусаў”.
Як распавёў “ННВ” С.Каваленка, паўтара месяца таму ён звярнуўся да адміністрацыі завода з пісьмовай прапановай не выкарыстоўваць назву “Бульбашъ” на этыкетках. У адказе за подпісам дырэктара прадпрыемства М.Лявончыка на рускай мове паведамлялася наступнае: “О придании слову “Бульбашъ” того смысла, который вы пропагандируете, нам ничего неизвестно. Придание вами этому слову отрицательной национальной окраски направлено на разжигание розни, унижение национальной чести и достоинства, поэтому хотели бы вас предостеречь от такого ошибочного и опасного пути”.
“Я лічу, што рэкламаванне зневажальнай мянушкі “бульбаш” нясе маральную шкоду не толькі мне, але і іншым беларусам. Таму і быў вымушаны звярнуцца ў пракуратуру”, – сказаў С. Каваленка.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
21/Лістапад/2008 у 18:15
Зусiм "дах" паехау, цi што? Мазгi прадула, калi з Хамайдай-"Мiронам" сцягi вешалi па Вiцебску? Так i напрошваецца слова "адмарозак".
21/Лістапад/2008 у 21:12 1
просто стоит такой иск (гос. пошлина)всего 70000 руб, а пропиариться можно за счёт известной марки на сотню тысяч $, и ничего, что ты выглядишь придурком зато по телеку покажуць у "Панараме"
22/Лістапад/2008 у 19:13 2
Вельмі "смешныя" каментары. Раю Ігару прапіярыцца наконт "Северной губерніі" і атрымаць сотні тысяч зялёных.
Але спачатку пачытаць кніжкі, каб сваё IQ "найвышэйшае" не дэманстраваць.
22/Лістапад/2008 у 22:09 3
Як ужо абрыдлі маскалі на кожным кроку, а наш чыпаліна ў першую чаргу!
24/Лістапад/2008 у 0:49 4
Дорогие друзья, кто не безразличен к судьбе братьев наших меньших!
В витебском водоеме в парке Тысячелетия (находится в ста метрах за Ледовым Дворцом) остался на зимовку подранок обыкновенной чайки. На этой неделе водоем точно полностью замерзнет, и птица погибнет!!! Кому не безразлична судьба чайки – проявите добродушие и, например, возьмите ее на зиму домой!