У Полацкім ЦРІНК адчынілася выстава «Захаваная спадчына»

На выставе «Захаваная спадчына», якая працуе ў полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур, прадстаўлены народныя вырабы майстрыц Полаччыны, сабраныя пад час шматлікіх экспедыцый руплівых супрацоўнікаў ЦРІНК.

У экспазіцыі прадстаўлены ручнікі, коўдры, навалачкі... Самаму старажытнаму вырабу – каля 100 гадоў. Экспедыцыя знайшла гэтую посцілку ў вёсцы Маразы. Яе ўладальніца нават не ўяўляла, якой каштоўнасцю валодае. Таксама на выставе ёсць некалькі пано, падораных 83-гадовай палачанкай Валянцінай Паўлёнак. Яна сама прыйшла ў Цэнтр і прапанавала супрацоўнікам забраць у яе ўсё, што спадабаецца.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ