Мірон павіншаваў БНФ і Пазьняка
У Віцебску няўлоўны Мірон адзначыў 20-ю гадавіну стварэння Беларускага Народнага Фронта вывешваннем сцяга. Чатырохметровы бел-чырвона-белы сцяг з шасціканцовым крыжам (узор некалі зацверджаны Зянонам Пазняком, як партыйны сцяг) з’явіўся 1 лістапада ў 11 гадзін на даху 14-павярховага жылога дома №17 на Маскоўскім праспекце.
Як паведаміў “Народным навінам Віцебска” Барыс Хмайда, з крыніц вартых даверу яму стаў вядомы тэкст прымацаванай да сцяга цыдулкі: “Віншую ўсіх сяброў Беларускага Народнага Фронту і яго бясспрэчнага лідэра Зянона Пазняка з юбілеем — 20-годдзем стварэння БНФ!
Подзвіг стваральнікаў руху навечна ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю Беларусі. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Толькі наперад! Мірон”.
Чытайце яшчэ
4 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
4/Лістапад/2008 у 19:01
А мне з крынiц вартых даверу стала вядома, што Хамайда i ёсьць галоуны Мiрон. Можа хопiць старому у дзiцячыя гульнi гуляць? Няхай сапрауднай справай займаецца. А то звалiцца з даха - не будзе каму вольныя газэты прадаваць.
4/Лістапад/2008 у 23:00 1
Калі сармат стары, яму зайздросна, што яму не хапае духу, а калі малады, то не яго сабаччая справа ўказываць старому, чым яму займацца!
Слава героям!
6/Лістапад/2008 у 1:54 2
Это герой - вот глупость
10/Лістапад/2008 у 22:58 3
Хто для маскаля- "глупосць", для Беларуса - Герой!