У Віцебску праходзіць выстава народных касцюмаў

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці працуе выстава “Народныя строі адзення. Традыцыі і сучаснасць”, прадстаўленая Лепельскім домам рамёстваў.Тут можна ўбачыць традыцыйныя мужчынскія і жаночыя народныя касцюмы, якія ў канцы XIX стагоддзя насілі жыхары Віцебшчыны. У экспазіцыі ёсць і свяцёлка для маладых. На ручніках стаяць жаніхі і нявесты, а насупраць іх сваха і дзве дзяўчыны ў святочных убраннях. На выставе таксама прадстаўлены тканыя ручнікі, паясы, вырабы з гліны і саломкі, зробленыя рукамі лепельскіх майстроў, піша газета “Віцьбічы”.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  • 0
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі:

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: