«Старажытны Полацк» можна з’есці

Сёлета полацкія хлебапёкі асвоілі каля 50 новых відаў хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, у тым ліку ўласнай распрацоўкі. Днямі ў продажы з'явіўся новы хлеб полацкай маркі з прыгожай назвай «Старажытны Полацк».

У рэцэптуры – сумесь мукі жытняй сеянай і пшанічнай 1 гатунку з дабаўленнем мёду, бульбянога пюрэ і кміну. Работнікі Полацкага хлебазавода спадзяюцца, што ён прыйдзецца даспадобы і палачанам, і гасцям горада.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ